2-тур. Обзор (часть 2)


Першымі на пляцоўку выйшлі ГАВЯДЗІНА з КАРОНАЙ. У складзе першай выразна не хапала выканаўцаў, што і не замарудзіла адбіцца як на гульні, пачынаючы з другой яе чвэрці, так і на канчатковым выніку (3:19). Вядома, гэта пакуль і самы буйны лік спаборніцтваў, і самы выніковы матч, і самая багатая выніковасць адной каманды. Як ужо казалі вышэй, у браму “белых” хаця б раз траплялі ўсе прадстаўнікі Кароны, акрамя галкіпера, а Дзяніс Патоцкі і Павал Талкачоў зрабілі гэта па тры разы (спадзяемся, што пратакол нам не хлусіць, бо ў такой колькасці галоў няхітра было б і заблытацца)…

PENALTY.BY вырашыў лёс гульні на кароткім прамежку з 17-й па 21-ю хвіліны, калі адгрузіў чатыры запар галы. Другую палову PHOENIX SYSTEMS правёў добра і нават здолеў звесці яе ўнічыю, але ж нельга і не заўважыць, што Пенальці гуляў прыкметна “у паўнагі”, асабліва на прыканцы, калі дазволіў суперніку скараціць адрыў да пяці мячоў – 8:3. Але ж тры галы за тайм – адназначна дасягненне для Фенікса. Пенальці ж з часу фінальнай сірэны і дагэтуль узначальвае турнірную табліцу, атрымаўшы другую буйнУю перамогу…

З тым жа лікам скончылася і наступная гульня, хаця АРЫЕНЦІРУ прыйшлося прыкласці крыху больш намаганняў дзеля дасягнення перамогі – амаль да перапынку АБСАЛЮТ як-неяк трымаўся. Але дубль Зміцера Арочкі на прыканцы тайму (а раней тым жа адзначыўся Зміцер Серакоў) не пакінуў сур’ёзных пытанняў на другую палову. Тая прайшла больш роўна, але ўсё ж такі “атлантаўцы” забілі на адзін мяч болей, і ў выніку іх перамога атрымалася буйнОй (8:3). Адзначым, што яшчэ два гульцы зрабілі па дублю: Андрэй Трызна ў пераможцаў і дэбютант сезона (калі я не памыляюся) “абсалютавец” Улад Пташнік, які, дарэчы, “размачыў” Васіля Платніцкага

Далей адбыўся цікавейшы (на гэтым, прабачце, бязрыб’і) з суботніх матчаў – МОЦНЫЯ АРЭШКІ перамаглі OSK (5:2). Першага трапнага ўдару давялося чакаць амаль да перапынку – толькі на 24-й хвіліне лік адкрыў Аляксандр Клінчук, астатнім жа часам абаронцы з брамнікамі дзейнічалі бездакорна. А вось у другой палове справа пайшла і ў атацы. Калі Ўладзімір Дзерман трапным стрэлам аднавіў раўнавагу, успомнілася папярэдняя гульня Арэхаў. Але не, паўтарэння не адбылося – у бліжэйшыя хвіліны яны тройчы запар засмуцілі апанентаў. Вылучым хуткі (за 4 хвіліны) дубль Дзяніса Южыка: гэта было і важка, і даволі прыгожа. Дарэчы, вызначэнне “прыгожы” можна прымяняць да большасці галоў гэтай гульні. У канцоўцы каманды зрабілі абмен ударамі, у выніку якога яшчэ адзін дубль аформіў Клінчук Аляксандра ці Дзяніса я б прапанаваў разглядаць у якасці кандыдатаў у “віпы”. А яшчэ ўвагу аўтара звярнулі (а ён, у свой час, звяртае вашу) на “трансфер стагоддзя”: былы «мексіканец» Сяргей Галавень нечакана апынуўся ў складзе OSK. Дарэчы, ужо амаль не “каралавым”…

Таксама ў героі другога тыдня я б прасоўваў і кагосьці з выканаўцаў “трукаў з капелюшом” у складзе SOLBEGSOFT’а: Юрыя Глобажа ці Зміцера Шмідта. Зрэшты, кожны з шасці гульцоў гэтай каманды варты высокай адзнакі, асабліва за другую палову гульні, у якой няблага дзейнічаўшы да перапынку КЛІМАТ24.БЕЛ быў натуральна знішчаны – 9:0! У першай жа палове была нічыя – каманды па разу выходзілі наперад, і па разу ж аднаўлялі парытэт. Але куды што дзелася у “сініх” потым – навуцы невядома. Усе іх “дасягненні” – гэта трошкі смешны антырэкорд у выглядзе трох аўтагалоў. Солбег жа, нягледзячы на звыклыя для яго па мінулым сезоне праблемы са складам, святкаваў буйнУю і заслужаную перамогу – 11:2. На гэтым сённяшні агляд дазвольце лічыць скончаным, але для вас, як заўсёды, ёсць яшчэ якая-ніякая стытыстыка пад звыклай шыльдачкай:                                

                                                                           МікСтТура.

 У туры згуляна 5 матчаў; забіта 64 галы (12,8, ў сярэднім за гульню), 3 папярэджанні, выдаленняў няма, 4 аўтагалы, 1 (1) пенальці, «даблаў» няма, 4 разгромы, 1 валявая перамога; «сухароў» і нічыіх няма, “вараў” таксама не было.

 VIP туру. Юрый Глобаж (Solbegsoft)

Бамбардзіры туру. Юрый Глобаж, Зміцер Шмідт (абодва – Solbegsoft); Дзяніс Патоцкі, Павал Талкачоў (абодва – Карона); Антон Шынкевіч (Penalty.by); спадар Аўтагол (Клімат24.бел) – усе па 3 забітых мячы.                                                 

Брамнік туру. Віталь Садоўскі (Моцныя Арэшкі) – 2 прапушчаныя мячы.

Брамнікі-бамбардзіры – няма.

Матч туру. ???

Разгром. Карона – Гавядзіна (Ялавічына) 19:3

Камбэк. Solbegsoft – Клімат24.бел 11:2 з 0:1.

Хуткі гол туру. Кірыла Туз (Penalty.by, 3-я хвіліна).

Фэйр плэй/няплэй. Карона – 0 фалоў; Арыенцір (2) – 8 фалоў.

    27 верасня 2022.    

2-тур. Обзор (часть 1)


  Ізноў адны разгромы – што ты будзеш рабіць. Ёсць у рамках прыстойнасці, а ёсць і недзе зусім па-за імі. Карона, напрыклад, ніколі на нашым турніры раней не забівала 19 мячоў, а з аналагічнай розніцай не перамагала з часоў 5-й лігі, калі ў 18-м годзе (лічы – у іншым жыцці) знішчыла нейкую Спарту. І вось ёй сустрэлася Гавядзіна (яна ж Ялавічына), гэтым разам вельмі падобная на BelStar. Заўважым, што голам адзначыўся кожны з дзевяці палявых гульцоў “чырвоных”… Penalty.by з Арыенцірам перамаглі з аднолькавым “мінімальна буйным” лікам. Абсалют, у якога па-ранейшаму адсутнічае брамнік, супраціўляўся з крыху большай упартасцю; для Phoenix Systems жа добра ўжо тое, што атрымалася забіць першы ў сезоне гол – на гэта яму спатрэбілася 75 хвілін. Антон Шынкевіч з Пенальці зрабіў першы хет-трык тура (а больш за тры мяы на гэты раз не паклаў ніхто), а яго партнёр Кірыла Туз першым на турніры рэалізаваў 6-метровы ўдар… Па першай палове не было, здавалася, падстаў для разгрому у гульні Клімата24.бел супраць Solbegsoft’а, але пасля перапынку “белыя” адгрузілі значна праўзыходзячым колькасна супернікам 9 безадказных галоў. Адзначым яшчэ два хет-трыкі, а дакладней будзе сказаць – тры, бо, акрамя Юрыя Глобажа і Зміцера Шмідта, тройчы браму Клімата (дарэчы, пераапрануўшагася ў прыгожыя сінія цішоткі) бралі яго ўласныя гульцы. Тры аўтагалы адной каманды за гульню – на маёй памяці такога на FF не было ніколі… І толькі ў адной гульні было нешта падобнае да інтрыгі: Моцныя арэшкі даказалі сваю перавагу над ОSК толькі ў апошняй чвэрці гульні. Гэта быў самы малавыніковы матч у туры, але большасць з галоў атрымаліся вельмі прыгожымі… У выніку прайшоўшай суботы змяніўся лідэр – па розніцы мячоў Белінвест саступіў першы радок. І хаця ўсім зразумела, што гэта такія дробязі на старце, што няма аб чым і казаць, але ж самому Пенальці гэта, напэўна, прыемна. А VAR гэтым разам не заказваў ніхто – мусіць, таму, што там і “варЫць” не было чаго…

1-й тур. Обзор.


 Ну дык вось. Раптоўна, як дождж у кастрычніку альбо красавіцкая адліга, надышоў юбілейны, 15-ты сезон нашых спаборніцтваў, неўміручага FF. Першы тур абышоўся без сюрпрызаў: перамаглі тыя каманды, якія знаходзіліся вышэй у мінулым чэмпіянаце, а колішнія суседзі па п’едэсталу 3-й лігі разышліся з мірам. Не марудзячы, на першы радок узгрувасціўся Белінвест. Праўда, ён і згуляў ужо двойчы. І абодва разы (вось дык нечаканачка!) перамог з буйным лікам. Тыдзень таму першай ахвярай чэмпіёнаў стаў Абсалют, у мінулую суботу – Ялавічына (яна ж – Гавядзіна), адзіная, бадай, загадка турніру, склад якой будзе фармавацца, здаецца, на ўсім яго працягу. Разгромаў на старце хапіла – больш паловы. Акрамя БІ, з буйных перамог пачалі турнір Penalty.by i DHL Minsk. Першыя з максімальным пакуль разрывам былі мацнейшыя за “мексіканцаў”, якіх цяпер завуць Клімат24.бел; другія, як і ў мінулым чэмпіянаце, першымі аформілі “сухар”, не спазнаўшы істотных праблем супраць Phoenix Systems. Але ж надышоў час і больш упартых гульняў. Першымі паспрабавалі зачапіць фаварыта пары Крэпкія (ці Дужыя, ці Моцныя) Арэшкі – толькі на прыканцы гульні Insurance United вырваў перамогу. Нешта падобнае атрымалася і ў гульні (яна ж – дэрбі) Арыенціра з Якарам – апошні доўга вёў з мінімальным лікам, але не ўтрымаў нават нічыей. Але ж зусім без мірных зыходаў першы тур не застаўся – у апошняй гульні не выявілі наймацнейшага Абсалют з Азімымі: тыя і іншыя па разу мелі перавагу ў два мячы, але не ўтрымлівалі яе, вынікам чаго і стала першая ў сезоне “міравая”. А яшчэ быў першы VAR, а потым – і другі. Для параўнання: у мінулым сезоне гэтай магчымасцю ніхто так і не скарыстаўся – мусіць, забыліся на такую опцыю…

 Далей паспрабуем паглядзець на падзеі першага тура крыху больш падрабязна. Гульні БЕЛІНВЕСТ – АБСАЛЮТ і БЕЛІНВЕСТ – ГАВЯДЗІНА (ЯЛАВІЧЫНА) (9:4 і 12:6 адпаведна) – гэта тое, да чаго мы даўно звыклыя. БІ дакладна ведае, чым скончыцца большасць яго гульняў, таму не надае асобнай увагі абароне, дазваляючы пагуляць і супернікам. І тыя з задавальненнем прынялі ўмовы гульні. У выніку атрымаліся два самых пакуль рэзультатыўных матчы. Гавядзіна (яна ж – Ялавічына) дык увогуле разышлася – 6 мячоў БІ ўсё ж такі прапускае рэдка (у тым сезоне, напрыклад, такое здарылася ўсяго аднойчы). Хет-трыкамі адзначыліся Віталь Аўдзееў і Іван Моргун (так, Смерці Квазімода больш няма з намі – нажаль…) А ў Белінвеста на старце моцна выбухнуў Аляксандр Тарлікоўсі – 8 галоў за дзве гульні і ўпэўненае лідэрства ў спісу бамбардзіраў. Таксама адзначым, што ў першай жа гульні галамі адзначыліся два варатара: “абсалютавец” Аляксандр Харлаагійн і Аляксей Коршун з БІ…

Яшчэ адзін варатарскі гол здарыўся ў гульні PENALTY.BY – КЛІМАТ 24.БЕЛ (10:1). Відавочна, менавіта з гэтай мэты пераапрануўся на канцоўку ў брамніка Кірыла Туз, калі лёс гульні быў ужо вырашаны. Шчыра кажучы, вырашаны ён быў яшчэ раней, у першай палове. У “месіканцаў” з новай назвай не было аніякіх шанцаў – Пенальці меў вялікую перавагу, што і адбілася на канчатковым выніку. Дададзім, што той варатарскі гол стаў трэцім ў матчы для Туза – вось вам яшчэ адзін аўтар “трука з капелюшом”. І трошкі пра “вар”. Менавіта ў гэтым матчы ён адмяніў гол Клімата, пастанавіўшы, што сірэна прагучала “за 1 см ад лініі”. Зрэшты, у хуткім часе Іван Фундарэнка здолеў-такі “размачыць” браму Пенальці…

Яшчэ адзін разгром атрымаўся да таго ж і “сухаром”, і нічога дзіўнага, што яго аўтар – DHL MINSK, які і ў тым сезоне часцей за іншых захоўваў сваю браму ў недатыкальнасці. На гэты раз у ёй знаходзіўся Яўген Дайнэка, замяшчаючы аднаўляючагася пасля аперацыі капітана. Шчыра кажучы, работы ў яго было няшмат – “перавозчыкі” на працягу ўсёй гульні мелі адчувальную перавагу над PHOENIX SYSTEMS, аб чым красамоўна сведчыць канчатковы лік (7:0). Юрый Папоў і Кірыла Машканцаў зрабілі па дублю, таксама ў гэтым матчы адбыўся першы самастрэл турніра – Элан Жукоўскі адкрыў лік галам як гэтай гульні, так і ўвогуле суботы, трапіўшы па сваёй браме. Дарэчы, калі аўтар недзе памыліцца ў напісанні вашых імя ці прозвішча, то ён просіць не крыўдзіцца на яго, а лепш паведаміць, як трэба пісаць правільна. Дзякуй вам вялікі…

Першая гульня з якой-ніякой інтрыжкай адбылася паміж КРЭПКІМІ (МОЦНЫМІ) АРЭШКАМІ і INSURANCE UNITED. Двойчы “арэхам” даводзілася адыгрывацца пасля галоў Канстанціна Клімянка: перад перапынкам гэта зрабіў Віталь Садоўскі, апасля – Максім Прымак. Іншурэнс валодаў перавагай на працягу ўсяго часу гульні, але супернік надзейна бараніўся, час ішоў, нічыя набывала ўсё больш рэальныя абрысы. Але не – за 5 хвілін да сірэны Іван Гушча адгукнуўся на вывераную перадачу ўсё таго ж Косці (на маю думку, адзін з трох кандыдатаў на першага “віпа” сезона), а на перадапошняй хвіліне кропку ў гульні паставіў Барыс Федчанка4:2

ЯКАР таксама бОльшую частку гульні штосьці ахоўваў: спачатку мінімальную перамогу, потым – хоць бы нічыю. Але нічога не атрымалася – для яго таксама стала фатальнай 45-я хвіліна, калі Зміцер Арочка ўпершыню вывеў наперад АРЫЕНЦІР. А яшчэ праз хвіліну Андрэй Яруціч падвёў канчатковы вынік (3:1). Першая ж палова стала для “атлантаўцаў” сапраўдным кашмарам – пры вызначанай перавазе яны мала таго, што прапусцілі гол, дык яшчэ і двойчы (!!) не рэалізавалі пенальці. Сапраўдны герой гэтага часу і яшчэ добрай паловы гульні пасля перапынку – “марскі” брамнік Віктар Андрэеў (другі кандыдат у “віпы”). Але выцягнуць гульню не здолеў і ён – у апошняй чвэрці Арыенцір спыніў марнатраўства момантаў і ўсё ж такі схіліў чару шаляў на свой бок. Дарэчы, другі VAR суботы пагадзіўся з прызначэннем 6-метровага, а мы пагодзімся з Яруцічам: дэрбі на самай справе ўдалося…

Як удалася і апошняя гульня тура, якая скончылася зусім не гросмайстарскай нічыёй (4:4) Абсалюта з Азімымі. Кожная з каманд па разу мела двухгалявы гандыкап, і кожная ж ратавалася ад пройгрышу. Першая палова засталася за Азімымі. Самы хуткі гол тура забіў Аляксандр Талканіца, якога мы даўнютка не бачылі на ФФ, а пад заслону тайму Сяргей Ісайчаў падвоіў перавагу “зялёных”. Абсалюту пасля перапынку хапіла паўтайму, каб не толькі нагнаць суперніка, але і адарвацца на тыя ж два мячы. Адзначаем Аляксандра Ясюру, які забіў два апошнія галы “жоўтых” за якую хвіліну. Але так жа хутка адыграліся і Азімыя – намаганнямі таго ж Ісайчава, які ў выніку аформіў апошні хет-трык першага тура (і стаў трэццім прэтэндэнтам у героі тура па маёй версіі)… А далей без усялякіх версій – толькі факты, у нашай традыцыйнай статыстычнай рубрыцы. Але перад тым аўтар выказвае вялікую падзяку былому гульцу былога Стандарта Сяргею Каласоўскаму – без яго гэты і далейшыя агляды былі б немагчымымі. Вялікі дзякуй, Сярожа!

                                                                          МікСтТура.

 У туры згуляна 7 матчаў; забіта 67 галоў (9,6 ў сярэднім за гульню), 7 папярэджанняў, 1 выдаленне, 2 аўтагалы, 2 пенальці, «даблаў» няма), 4 разгромы, 1 валявая перамога; 1 «сухар»; 1 нічыя, 2 “вары”.

 VIP туру. Сяргей Ісайчаў (Азiмыя)

Бамбардзір туру. Аляксандр Тарлікоўскі (Белінвест) – 5 забітых мячоў.                                                 

Брамнікі туру. Яўген Дайнэка (DHL Minsk) – 0 прапушчаных мячоў, Васіль Платніцкі (Арыенцір) – 0 прапушчаных за адзін тайм.

Брамнікі-бамбардзіры. Аляксей Коршун (Белінвест), Аляксандр Харлаагійн (Абсалют), Кірыла Туз (Penalty.by) – усе па 1 забітаму мячу.

Матч тура. Абсалют — Азімымыя 4-4

Разгром. Penalty.by – Клімат 24.бел 10:1

Камбэк. Арыенцір –  Якар 3:1 з 0:1.

Хуткі гол туру.  Аляксандр Талканіца (Азімыя, 3-я хвіліна).

Фэйр плэй/няплэй. Белінвест – 0 фалоў; Арыенцір – 7 фалоў.

    21 верасня 2022.    

Нововведения XV-го сезона.


1. Разрешено попросить видеоповтор спорного момента 1 раз за игру (было и раньше, но никто не хотел 😀)Может делать только капитан (представитель) команды.
2 Лицам 1977 г.р. и старше разрешено совмещать игры за 2 команды.

КУБОК памяти Владимира Михайловича Мисюченко


Результаты матчей 04.09.2022 с/к Динамо

МФК Говядина — DHL Minsk (матч за 5-6 места) 2:9 (0:4)
Мячи: Моргун (25), Жуковский (40) — Аношин (5), Попов (11, 12), Дмитриев (15), Машканцев (23, 28, 33), Троян (32)
Предупреждения: нет
Фолы: 0-1, 2-1

FC Flexy – Абсолют (1/2 финала) 6:0 (2:0)
Мячи: Тороп (1), Сергееня (18, 25), Жлоба (24, 39), Шмаенков (34)
Предупреждения: нет
Фолы: 3-0, 1-0

Penalty.by – Белинвест (1/2 финала) 3:2 (1:2)
Мячи: Руденко (4, 24), Туз (34) – Челядинский (10), Колесников (11)
Предупреждения: Руденко (Penalty)
Фолы: 0-2, 5-1

подробнее …

КУБОК памяти Владимира Михайловича Мисюченко

результаты матчей 28.08.2022 с/к Динамо

FC Flexy — Penalty.by 9:3 (5:1)
Мячи: Щуканцов (1, 16), Протченко (6), Чирко (15, 27), Тороп (19, 34), Матарас (31), Жлоба (37) – Лоечко (10), Туз (36), Шило (39)
Предупреждения: нет
Фолы: 0-0, 1-0

FC Flexy — МФК Говядина 10:0 (3:0)
Мячи: Жлоба (3), Матарас (14, 30, 33, 39), Чирко (18, 37), Протченко (29), Тороп (36), а/г Жаврид (38)
Предупреждения: нет
Фолы: 0-0, 1-1

Penalty.by — МФК Говядина 11:0 (5:0)
Мячи: Лоечко (1, 39), Шило (8), Туз (9, 12, 37), Соколов (22), Еромкин (23, 23), а/г Жаврид (27)
Предупреждения: нет
Фолы: 0-0, 0-0

подробнее …

Новый сезон


Заявки до 01.09.2022!
Он-лайн видеотрансляции всех игр + текстовый обзор тура со статистическими данными!
Площадка:
с/к Динамо (Даумана,23)
Заявочный взнос c команды — 300 руб. Игра– 90,
(Юр. Лицам общий взнос разделяется на 3 части)
Календарь и время игр.
Одна товарищеская игра перед началом чемпионата + 23-25 турнирных игр.
Начало чемпионата – 11 сентября 2022г.
Игры по выходным дням.

Справки: +375 (29) 344-08-06

Страница 4 из 10
1 2 3 4 5 6 10