2-тур. Обзор (часть 1)

  Ізноў адны разгромы – што ты будзеш рабіць. Ёсць у рамках прыстойнасці, а ёсць і недзе зусім па-за імі. Карона, напрыклад, ніколі на нашым турніры раней не забівала 19 мячоў, а з аналагічнай розніцай не перамагала з часоў 5-й лігі, калі ў 18-м годзе (лічы – у іншым жыцці) знішчыла нейкую Спарту. І вось ёй сустрэлася Гавядзіна (яна ж Ялавічына), гэтым разам вельмі падобная на BelStar. Заўважым, што голам адзначыўся кожны з дзевяці палявых гульцоў “чырвоных”… Penalty.by з Арыенцірам перамаглі з аднолькавым “мінімальна буйным” лікам. Абсалют, у якога па-ранейшаму адсутнічае брамнік, супраціўляўся з крыху большай упартасцю; для Phoenix Systems жа добра ўжо тое, што атрымалася забіць першы ў сезоне гол – на гэта яму спатрэбілася 75 хвілін. Антон Шынкевіч з Пенальці зрабіў першы хет-трык тура (а больш за тры мяы на гэты раз не паклаў ніхто), а яго партнёр Кірыла Туз першым на турніры рэалізаваў 6-метровы ўдар… Па першай палове не было, здавалася, падстаў для разгрому у гульні Клімата24.бел супраць Solbegsoft’а, але пасля перапынку “белыя” адгрузілі значна праўзыходзячым колькасна супернікам 9 безадказных галоў. Адзначым яшчэ два хет-трыкі, а дакладней будзе сказаць – тры, бо, акрамя Юрыя Глобажа і Зміцера Шмідта, тройчы браму Клімата (дарэчы, пераапрануўшагася ў прыгожыя сінія цішоткі) бралі яго ўласныя гульцы. Тры аўтагалы адной каманды за гульню – на маёй памяці такога на FF не было ніколі… І толькі ў адной гульні было нешта падобнае да інтрыгі: Моцныя арэшкі даказалі сваю перавагу над ОSК толькі ў апошняй чвэрці гульні. Гэта быў самы малавыніковы матч у туры, але большасць з галоў атрымаліся вельмі прыгожымі… У выніку прайшоўшай суботы змяніўся лідэр – па розніцы мячоў Белінвест саступіў першы радок. І хаця ўсім зразумела, што гэта такія дробязі на старце, што няма аб чым і казаць, але ж самому Пенальці гэта, напэўна, прыемна. А VAR гэтым разам не заказваў ніхто – мусіць, таму, што там і “варЫць” не было чаго…

Оставить комментарий



одиннадцать − 1 =


Бомбардиры ТОП 15

Сборная тура