Мы будавалi-будавалi – i нарэшце пабудавалi, як казау Чабурашка, любiмы лiтаратурны герой аднаго вельмi вялiкага кiраунiка, якi навогул мачо, са слоу адной трэнера, якую днямi вельмi пакрыудзiлi у Японii, хоць яе там i не было. Цi гэта Калабок – яго фаварыт? А якая рознiца, як казау другi герой, з аднаго славутага фiльма канца 20-га стагоддзя. Карацей, хто б там што нi казау, а сэнс, у дачыненьнi нашых баранау, адзiн: доугая прэлюдыя скончылася, застаецца апошнi вырашальны акт – гульня за трафей, да якой «дабудавалiся» дзве лепшыя па вынiках «будаунiцтва» каманды. У ей (у сэнсе – гульнi) у вынiку cыдуцца два пераможцы першага этапа, але апошнi крок да фiналу яны зрабiлi па-рознаму. Давайце паглядзiм, як…
7:1 – з такiм лiкам DHL MINSK атрымау перамогу над АБСАЛЮТАМ па колькасьцi замен. Зразумела, гэта акалiчнасць не магла не адбiцца на гульнi i на канчатковым вынiку. Так, Абсалют пратрымауся добрых паугадзiны, але потым колькасная перавага «перавозчыкау» не магла не стаць вырашальнай. Амаль дваццаць хвiлiн на табло заставалiся стартавыя нулi, але потым узламаць абарону супернiка DHL дапамог самастрэл. Гэты выпадак паслужыу сiгналам да дзеяння – да перапынку каманды адзначылiся яшчэ па разу, што захавала мiнiмальную перавагу DHL, а з ёй i пэуную iнтрыгу. Але неузабаве ад яе амаль нiчога не засталося. Абсалют прадказальна усё больш стамляуся, апаненты ж, здаецца, нават змакрэць не паспявалi падчас сваiх хуткiх змен. Увогуле, атрымаушы яшчэ два мячы, за 10 хвiлiн да канца Абсалют пайшоу на спробу апошняга штурму. Ён няблага кантралявау мяч, але небясьпека ля брамы супернiка амаль не узнiкала. «Перавозчыкам» жа аднойчы пашчасцiла трапiць яшчэ i па пустых варотах, што стала кропкай у гэтай гульнi – 5:1. Вы спытаецеся, а чаму гэта няма анiводнага прозьвiшча? Адкажу – бо няма пратакола, а няма пратакола – няма чалавека. Гэта быу такi жарт, калi што; на самой жа справе усё проста – калi абодва бакi прапаведвалi камандную гульню, да таго ж нiхто з гульцоу не забiвау больш аднаго раза, дык i вызначаць кагосьцi асабicта наурад цi варта. Па вынiках жа турнiра скажам, што больш усiх галоу за Абсалют накалацiу Сяргей Мiцкевiч, якога у адным з аглядау мы чамусьцi «перайменавалi» у Аляксея, за што зараз просiм прабачэньня…
Гульня ж МОЦНЫХ АРЭШКАУ з ЯКАРАМ стала сапраудным упрыгожваньнем турнiру. Якар – ён I ёсць Якар! Гэтым разам ён пачау даваць фору ужо праз 10 iмгненьняу пасля пачатку гульнi – цiкава, што абедзьве пауфiнальныя cустрэчы пачалiся аутагаламi. Далей – болей: да перапынку Арэхi забiваюць яшчэ двойчы, у Якара ж з рэалiзацыяй – поуны швах, да таго ж Вiталь Садоускi цягне усё. Толькi пачынаецца другая палова (вядома ж, атакамi Якара), як Дзянiс Южык робiць лiк 4:0, адначасна ажыуляючы iнтрыгу у спаборнiцтве бамбардырау. Гэта канец? Так, калi б гаворка была не пра Якар, якi не пачынае гуляць, пакуль не атрымае добрага пендзеля… Барыс Федчанка ставiць кропку у выдатнай камбiнацыi, праз 5 хвiлiн Артур Хамiдулiн рэалiзуе пенальцi, яшчэ праз хвiлiну Зьмiцер Чалядзiнскi рэабiлiтуецца за стартавы самастрэл – I вось ужо ад перавагi Моцных застаецца нейкi пшык. Праз 10 хвiлiн «маракi» лiквiдуюць i яго – не пайшоу без гола лепшы на сёньня снайпер Кубка Сяргей Сiланцьеу. 4:4 – здаецца, зараз Якар дацiсне. Але ж Моцныя – нездарма i сапрауды такiя! Яны знайшлi недзе глыбока схаваныя рэзервы i правялi цудоуную атаку, у якой адзначыуся Алег Талкачоу (дарэчы, толькi ён здолеу засмуцiць брамнiка супернiкау у гэты дзень двойчы). Гуляць меньш за тры хвiлiны, «марскiя» выпускаюць у якасьцi «ганялы» Канстанцiна Клiмянка, i менавiта за Косцям застаецца апошнi дакладны удар у гэтай неверагоднай гульнi. У сэнсе, у асноуны яе час, якi скончыуся з лiкам 5:5. А з 6-цi метрау каманды бiлi не тое, каб выдатна (Абсалют и Нера тыдзень таму рабiлi гэта дакладней), у вынiку ж Арэшкi прабiлi брамнiка на адзiн раз болей i перамаглi 4:3, дзякуючы чаму мы атрымлiваем фiнал DHL – Арэшкi. Нагадаем, што на прыканцы першага этапа «перавозчыкi» перамаглi 2:1. Чакаем працягу! Якар жа пакiдае турнiр (цi згулялi б яшчэ за сiмвалiчны трэцi радок з Абсалютам?) у якасьцi cамай вынiковай каманды (49 галоу). Аспрэчыць гэта могуць тыя ж Арэхi, але для гэтага трэба 7 разоу забiць «перавозчыкам», а такое дагэтуль удавалася толькi адной камандзе. Якару…