Што казаць пра гульню, якую адна з каманд пачынала з трыма палявымi гульцамi, ды й далей склады падраунялся толькi дзякуючы пазычанаму супернiкам чалавеку? Так, казаць тут няма чаго. Арыенцiр нешта зусiм згубiу цiкавасць да гэтага чэмпянату, хаця б дагуляу ужо як-небудзь. Як-небудзь – гэта менавта так, як у гэты раз. Хаця больш за паугадзiны складалася адчуванне амаль што раунавагi, ва усялякiм разе – па лiку. Толькi з прыходам Аляксандра Фiлановiча становiшча пачало змяняцца, i у вынiку за апошнiя 10 хвiлiн перавага Solbegsoft стала больш чым пераканаучай – 9:3. Да гэтага ж увесь час Солбег адрывауся на гол-другi, «атлантауцы» цягнулiся за iм. Цiкава, што да перапынку забiвалi толькi двое – два Андрэя, Стельмах ды Яруцiч. Яны адзначылiся дублямi, а апошнi яшчэ i гол у свае вароты дадау. Дакладней, з яго усё i пачалося на другой хвiлiне. Пасля перапынку абмен галамi працягнууся яшчэ колькi часу. Ну а потым уладу захапiу, каб ужо нiкому яе не аддаваць, той самы Фiлановiч. Зрабiушы покер, Саша выйшау на другое месца сярод снайперау Другой лiгi. З улiкам таго, што ён удзельнчау толькi у палове гульняу, вынiк можна лiчыць выдатным. А Солбег яшчэ паспрабуе абысцi Арыенцiр, якi цяпер, дарэчы, ужо не мае нават тэарэтычных шанцау на медалi…
Дужыя арэшкi няблага глядзелiся на працягу першай паловы гульнi з аднаасобным лiдэрам Другой лиги. Як вынiк, на перапынак каманды пайшлi пры роуных лiчбах на табло: на хуткi гол Артура Хамiдулiна на прыканцы тайму адказау Аляксандр Кiбiшау. Аднак на большае КО не хапiла. Толькi гульня аднавiлася, як «страхавальнiкi» забiлi два прыгожых гола ударамi здалёк: Артур – свой другi, а Аляксандр Вiшнякоу – першы з будучых трох. Улiчваючы, што Iншуранс не кожны дзень, мякка кажучы, прапускае больш аднаго-двух мячоу, лёс гульнi быу фактычна вырашаны. У апошнiя дзесяць хвiлiн лiдэр гэта пацвердзiу, абрынуушы град галоу на бедныя галовы прыкметна стомленых апанентау, у вынiку чаго атрымауся буйнЫ вынiк. Трэба сказаць, што гульня «сiнiх» у другой палове была проста выдатнай, ня пабаiмся нават гэтага слова – чэмпiёнскай. Цiкава, што, калi не здарыцца нiчога экстраардынарнага, то дзве лiгi могуць «узяць» былыя i дзейсныя гульцы Якара. Атрымлiваецца, што ледзь цi не упершыню на нашым турниры падобны падзел можа пайсцi на карысць абедзвюм камандам…
Вось як бывае: гуляу сабе Аэрапорт Мiнск у традыцыйны «мiнiк», меу на рахунку амаль адныя перамогi на працягу цякучага года, ды вось нечаканка – акрыяу Iгар Iванавiч, ды адразу давай за сваё: хачу, кажа, быць ганялай. А Друк-С, ня будзь дурань, адразу ж i з асаблiвым цынiзмам вынес пакаранне: усе (два) галы першай паловы АМ атрымау у сваю пустую браму. У астатнi ж час гульня была роуная, як i належыць камандам аднаго узроуню. Але ж звычка – другая натура, i рабiце з iм што заугодна, як казау гаспадар «Клуба самазабойцау» са знакамiтага фiльма. Калi ты атрымау перавагу у два мячы, дык чаму б не пачакаць яшчэ падарункау? Гэта «друксы» рабiлi з задавальненнем – i неузабаве дачакалiся, на пачатку другой паловы. Тут ужо няма куды АМ дзявацца – трэба ратавацца. Але ж з рэалзацыяй момантау на гэты раз Аэрапорту не шчасцiла, ды й Аляксандр Кайтан свой «сухар» адпрацавау на усе 100. А наперадзе Друк-С працягвау карыстацца шанцамi, ужо пры наяунасцi галкiпера АМ. На прыканцы ж гульнi нехта дальнабачны успомнiу, што было б нядрэнна перабiць рознiцу (цi мала што будзе потым) у пяць мячоу, з якой у першым крузе перамог АМ. I гэта атрымалася дзякуючы тром галам на трох жа апошнiх хвiлiнах. Кропка, якую паставiу Iван Пiлiпчук (7:0), дазволiла яму аформiць хет-трык; Аэрапорт жа пайшоу дадому, нi разу не забiушы, чаго з iм не было за увесь час выступау пад такой шыльдай на FF…
Чарговы крок Якара да перамогi у 3-й лiзе лёгкiм не атрымауся, у чым вялiкая заслуга МЕХiКО. Хлопцы гуляюць у той самы шчыры футбол, што апошнiм часам падмацоуваецца i нядрэннымi зборамi. Губляць iм няма чаго – застаецца атрымлiваць задавальненне ад працэсу. Тое ж датычыцца «маракоу», якiм ужо нiхто не перашкодзiць свiдраваць дзiркi для залатых медалёу. «Мексiканцы» нават 5 хвiлiн вялi у рахунку, калi Iван Фундарэнка працягнуу мяч праз усю пляцоуку i дакладна прабiу. На гэты раз Якар не стау чакаць, калi супернiк адарвецца на тры цi пяць мячоу, а хутка адказау: спачатку Аляксандр Васякiн зрабiу лiк роуным, а потым Васiль Леанiдавiч забiу гiстарычны гол, праз якi паутарыу вынiковую серыю Аляксея Маёрава. Наступная гульня будзе 15-й. Цi не будзе? Не, павiнна быць, там ужо усёй камандай трэба будзе дапамагчы. Але ж мы крыху адхiлiлiся, а тым часам на авансцэну пачалi выходзiць iншыя героi – у складзе «марскiх» далей вызначалiся толькi двое: Павел Апанасiк (покер) ды Генадзь Хадасок (два у чужыя, адзiн у свае). Першая палова скончылася з перавагай у тры мячы для лiдэра, але хутка пасля аднаулення гульнi ад яе застауся тольк адзiн гол – Якар, як яму i належыць, iзноу падвiс. Закон жанру патрабавау ад «зялёных» яшчэ, але вызначацца сталi «белыя», якiя неузабаве давялi адрыу да буйнога. Чаго-чаго, а разгрому «мексiканцы» нiяк не заслугоувалi, таму ёсць вышэйшая справядлiвасць, што i яны яшчэ паспелi забiць – кропку (8:4) паставiу Сяргей Галавень…
Нарэшце намаганнi ОSК прынеслi гэтай камандзе хай не перамогу, але хаця б нiчыю. Прыпынiць Азiмых, якiя пасля таго, як учора саступiлi «мексiканцы», заставалiся адзiнымi у лiзе без страт на другiм этапе – дарагога варта. Дарэчы, пасля гэтай гульнi ва усiх трох лiгах у фiнальнай частцы не губляу пакуль ачкоу толькi Iншуранс. Але да нашых баранау. «Каралавыя» пачалi гульню, нiколькi не саромеючыся, ды вытрымалi такую лiнiю да канца. Напарушалiся, прауда, зашмат, але пакарання на гэты раз не адбылося – «дабл», ужо 6-ты у iх вароты, супернiк не выкарыстау. На той час на табло гарэлi канчатковыя лiчбы – 2:2. Як каманды да iх дайшлi? Давайце паглядзiм. Першы крок зрабiу Уладзiмiр Дзерман. Да таго часу i тыя, i другiя паспелi па некалькi разоу дараваць адзiн аднаго, ды увогуле з рэалiзацыяй у гэтым матчы былi пэуныя праблемы, адкуль такi i вынiк. Вось хто не меу такiх пытанняу, дык гэта Дзерман – хутка Вова забiу той самы гол-прыгажун. Азiмыя з тых, каму не прывыкаць выцягваць сябе за валасы, матывацыi iм таксама хапала. Але гульня гэтым разам не вельмi ладзiлася. Усё ж адзiн мяч да перапынку Мiкiта Жлобiч адыграу. Здавалася, што другi тайм будзе больш вынiковым, але выйшла наадварот. Лепшымi сталi брамнiкi, а аднойчы забiць здолеу толькi лепшы снайпер «зялёных» Сяргей Гутырчык. Пасля таго як раунавага аднавiлася, гуляць заставалася яшчэ больш за 10 хвiлiн, але змянiць лiк так нiхто i не здолеу. Больш момантау было у Азiмых, але «контры» ОСК таксама неслi рэальныя пагрозы. Такiм чынам, канстатуем – усё па справе…
Як па справе i PHOENIX Systems перамог Смерць Квазiмода – нешта не вельмi добрай атрымалася гэтая нядзеля для былых кандыдатау у пераможцы 3-й. Хаця справы СК спачатку выглядалi нядрэнна. Кiрыл Вiжуноу забiу самы хуткi гол тура, пасля чаго гульня iшла на сустрэчных курсах. Нiхто не мог забiць, пакуль не надышла 15-я хвiлiна, на якой Фенiкс вызначыуся двойчы. Але ж неузабаве Смерць знайшла адэкватны адказ ды iзноу выйшла наперад. Адзначым гол пяткай Яугена Юрашчыка. Але апошняе слова да перапынку засталося за Фенiксам – мэты дасягнуу моцны выбух Яугена Руткоускага. Другi тайм – усё спачатку. Мы памятаем, якiм «спецыялiстам» у сэнсе гульнi пасля перапынку з’яуляецца Фенiкс, але на гэты раз ён здолеу зламаць сумную традыцыю i пакiнуць палову за сабой. Па-першае, у яго атрымалася не прапусьцiць. Па-другое, ладзiлiся атакуючыя дзеяннi. Спачатку Ягор Каленiк забiу свой другi мяч; потым Сяргей Монцiк працягнуу туравы «хiт-парад» пятак. А гол Аляксея Панарада стау апошнiм цвiком, пазбавiушым Смерць усялякiх шанцау. 6:3 – першая перамога PS пасля 12-цi запар паражэнняу…
На дэсерт, як мае быць, падавалi самае смачнае – памiж сабой сустракалiся удзельнiкi пагонi за «страхавальнiкамi». Гульня не падманула чаканняу, хай i не была адзначана мноствам момантау i, як следчанне, — узяццяу варот. Хутчэй гэта iзноу былi пазiцыйныя «шахматы» – такога кшталту гульнi пераважаюць у сёлетняй 2-й лiзе. Нажаль, аб падобных гульнях цяжка распавядаць – iх лепш бачыць на уласныя вочы. Сустрэча роуная, на тры вынiкi, з развязкай за тры секунды да сiрэны. Тройчы наперад выходзiу ФарбаСэрвiс – двойчы DHL Minsk аднауляу раунавагу, на трэцi ж раз банальна не хапiла часу. Ды што там не хапiла – яго проста не засталося. Як жа разгортвалiся падзеi да гэтага лёсавызначальнага гола лепшага снайпера турнiра? Так i разгортвалiся: у кожным з таймау каманды забiвалi па голу. У сярэдзiне першай паловы лiк адкрыу Сяргей Кандрацьеу, на што блiжэй да перапынку адэкватна адказау Яуген Грэбень. Потым амаль 20 хвiлiн прайшлi пры нязменных адзiнках на табло. Было адчуванне, што так справа i скончыцца, але Кiрыл Троган усё ж такi заспеу знянацку брамнiка супернкау, чаму гульцы Фарбы былi вельм радыя, што у дадзеных абставiнах абсалютна натуральна. Радасць гэтую спынiу Вячаслау Шырын, якi адшукау шчылiну, у якую i даслау мяч. Тут тыя i другiя кiнулiся да цэнтру: «перавозчыкi» хутчэй прынеслi мяч, гульцы ФС адразу ж пайшлi наперад упяцёх – нiчыя нiкому «не упала», што зразумела: лiдэр уцякау яшчэ далей. Кiвач мог хiснуцца у любы бок, як i мог застацца пасярэдзiне. Але выбар яго упау на Маёрава. Ну, як казаць «упау» – Лёша сам яму дапамог. Дагэтуль у маладога снайпера не ладзiлася з завяршэннем, а вось у самы вырашальны момант зрэшты атрымалася – апошняе крананьне мяча у гульнi вызначыла яе «казачны лёс» – 3:2 на карысць Фарбы. Цяпер ёй (разам з DHL) трэба перамагаць усiх i чакаць, што бездакорны пакуль Iншуранс раптам пачне налева-направа раздорваць ачкi. А гуляць яму яшчэ, на усялякi выпадак, з Арыенцiрам, Абсалютам i з самiмi «перавозчыкамi». Працягваем назiранне…
МикСтТура.
В туре сыграно 7 матчей, забито 58 голов (8,3 в среднем за игру), 8 предупреждений, удалений нет, 2 автогола, пенальти нет, «дабл» – 1 (0), 3 разгрома, 2 волевые победы, 1 «сухарь», 1 ничья.
VIP тура. Александр Вишняков (Insurance Utd).
Бомбардиры тура. Александр Филанович (3) (Solbegsoft, 5), Павел Апанасик (Якорь, 5) – по 4 мяча.
Вратарь тура. Александр Кайтан (2) (Друк-С, 5) – 0 пропущенных мячей.
Вратари-бомбардиры – нет.
Матч тура. DHL Minsk — ФарбаСервис 2:3 (1:1)
Разгромы. Друк-С (3) – Аэропорт Минск 7:0, Insurance United (2) – Крепкие орешки (2) 8:1.
Камбэк. PHOENIX Systems (3) – Смерть Квазимодо (4) 6:3 с 0:1, 2:3.
Быстрый гол тура. Кирилл Вижунов (Смерть Квазимодо, 2-я минута).
Фэйр плэй/неплэй. Якорь (4) – 0 фолов; ОSК (7) – 11 фолов.