Тур 31

Як жа гэта добра, што турнiр менавiта зараз на пару тыдняу прыпыняецца; ва усякм выпадку, для мяне добра, бо чым далей «у лес», тым усё меньш застаецца цэнзурных слоу – што рускiх, што беларускiх, што якiх iншых – дзеля таго, каб распавядаць пра гэтыя спаборнiцтвы, бо штодня атрымлiваеш такую чарговую порцыю з навiннай стужкi, што на нечым яшчэ вельмi складана сфакусаваць увагу. Вось цяпер пачалi масава «кацiцца гарошкi», па трапным выразе паважанага Сяргея Новiкава, i з нашага вiду, мала таго – некаторыя нават удзельнчалi калiсь у нашых турнiрах. Ад усiх гэтых «янетакiячакаютрамваю-япростадапамагаю-камандзевыжываць…» i гэтак далей – проста брыдка. Да таго ж яшчэ вялiзныя асабiстыя праблемы апошняга часу… Карацей – добра, што ёсць магчымасць адпачыць, каб потым усё ж такi сабрацца з сыходзячымi сiлам ды давесцi гэты самы складаны у маральным сэнсе сезон да канца. Прабачце за лiрычнае адступленне, далей будзе толькi тое, за чым сюды заходзiць большасць з удзельнкау нашых спаборнiцтвау…

Такiм чынам, 31-шы тур. Тур, у якiм яшчэ шчыльней да запаветнай мэты – перамогi у 2-й i 3-й лiгах адпаведна – наблiзiлiся Insurance United з Якарам. Пры гэтым апошняму нават не спатрэбiлася выходзiць у нядзелю на пляцоуку – пераследнiкау спынiлi iншыя. Наурад цi OSK i PHOENIX Systems гарэлi жаданнем абавязкова дапамагчы «маракам», але так у вынiку атрымалася, i цяпер апошнiх ад залатых медалёу аддзяляе адно толькi нейкае ачко. Уявiць, што Якар не здабудзе яго супраць «белых зорак» цi таго ж Фенiкса, а Смерць Квазiмода пры гэтым атрымае перамогi ва усiх трох астатнiх гульнях можна, але ж гэта нешта з вобласцi фантастыкi. Што да Iншуранса, то ён i сам усё зрабiу як след – Дужыя арэшкi пратрымался палову гульнi, але другi тайм усё расставiу па месцах, – i дачакауся пазней задавальняючага вынiка ад гульнi DHL Minsk – ФарбаСэрвiс, у якой усё вырашылася за тры iмгненнi да фiнальнай сiрэны. Аляксей Маёрау адзначыуся толькi аднойчы, але якi ж важны гэта быу гол! Цяпер ужо Фарба мае стратэгiчную перавагу у барацьбе за срэбра, але ж да агульнай перамогi ёй мала браць усе свае ачкi, але патрэбны яшчэ дзве памылкi лiдэра у трох астатнiх гульнях. Скупы да падобных прэзентау Iншуранс наурад цi зменiць сабе у канцы турнiру… Яшчэ адна гульня другой лiгi была падобнай да таварыскай, Solbegsoft нават падзялiуся з Арыенцiрам адным са свах гульцоу. Не дапамагло – атрымауся буйны лiк, да якога прыклау нагу Аляксандр Фiлановiч. Ён прыйшоу толькi на другi тайм, але паспеу стаць лепшым снайперам туру, аформiушы покер за 7 апошнiх хвiлiн гульнi. Павел Апанасiк таксама адзначыуся 4 разы, унесшы вялiкую лепту у перамогу Якара. МЕХiКО выглядала няблага, але ж большага, чым прыемнае уражанне, дамагчыся не здолела. Адзначаем Васiля Забаронка – ён забiу у 14-й гульнi запар, дагнаушы Маёрава, калi ж здолее забiць i у 15-й, то стане аднаасобным пераможцам у дадзенай намiнацыi… Фенiкс нарэшце перамог – дзякуючы добрай другой палове, Смерць жа наадварот пасля перапынку была сама не свая. Цяпер ёй з Азiмымi застаецца толькi разлiчыцца на другi-трэцi. У сваю чаргу, Азiмыя не здолелi зламаць супрацiву ОСК. «Каралавыя» гулялi з добрым настроем, к 10-й хвiлiне павялi 2:0 дзякуючы двум галам Уладзiмiра Дзермана. Потым перавагу страцiлi, але нiчыйны лiк захавалi, чым канчаткова пазбавiлi супернiка апошнiх шанцау на золата. Дарэчы, звернемся да аднога з галоу Вовы, якi ён блiскуча выканау пяткай. Цiкава, што такiм жа чынам у нядзелю забiвалi i Яуген Юрашчык (СК), i Сяргей Монцiк (РS). Прыгажосць усё анiяк не хоча выратаваць свет, але даставiць нейкую асалоду яна здольная. Адназначна, як кажа… Зрэшты, не будзем пра сумнае. Будзем лепш пра вiдавочнае-неверагоднае. Менавiта так нам бачыцца вынiк гульнi прэтэндэнтау на медалi Першай лiгi. 7:0 – што гэта было? Няма адказу. Друк-С не толькi паквiтауся за разгром з 1-га этапу, але нават перабiу тую рознiцу (2:7). Аэрапорт Мiнск упершыню нiчога не забiу, а Друк-С ужо тройчы нiчога не прапускае (Аляксандр Кайтан – у другi раз). Да 6-цi працягнулася бяспройгрышная серыя гульняу Друк-Су, АМ спынiу аналагiчную сваю на 8-м паядынку. Гэта мы плауна перайшлi, калi хто не зразумеу, да кароткага статыстычнага агляду тура. Яшчэ пра серыi. Скончылася адна з даужэйшых пройгрышных – Фенiкс абмежавауся 12-ццю гульнямi, пакiнуушы сумнае «лiдэрства» БелСтару, у якога 14 запар «баранак» у 14-цi першых турах. У 7-мi гульнях запар бярэ ачкi Insurance, у 4-х – Азiмыя; пасля 6-цi гульняу сыходзiць без набраных балау Арыенцiр, якi дагэтуль не саступау з буйнЫм лiкам; 12 турау не перамагае ОСК, але 3 з гэтых матчау яна скончыла нiчыйнымi вынiкамi… У 5-ы раз лепшымi снайперам тура сталi гульцы Солбега i Якара, а вось капiтан апошняга Сяргей Сiланцьеу спынiу сваю вынiковую серыю на 10-цi гульнях. Сяргей Гутырчык забiу у 5-ы раз запар, а больш анiякiх значных серый у гэтыя выхОдныя не было. Увогуле, акрамя лепшых снайперау, яшчэ толькi Аляксандр Вiшнякоу (Insurance) з Iванам Пiлiпчуком (Друк-С) зрабiлi па хет-трыку, а больш выдатнымi бамбардзiрскiмi якасцямi нiхто не адзначыуся. Гол Сяргея – соты для Азiмых, а Андрэй Раманчык забiу 100-ты гол Солбега, якi, дарэчы, здолеу перарабiць адмоуную рознiцу мячоу на нулявую. Арэшкi прапусцiлi 100-ты гол. Нiчыя у вочнай сустрэчы Азiмых з ОСК стала трэцяй для абедзвюх каманд – часцей за iх мiрам не разыходзiуся нiхто з удзельнiкау чэмпянату… Гэта было апошняе, што атрымалася накалупаць з падзей не вельмi нфармацыйнага у сэнсе статыстыкi туру. Дзякуй вам за увагу i за тое, што дагэтуль застаецеся з намi. Шкада, што апошнiм часам усё меньш жадання жартаваць, але гэта як ужо ёсць, тым больш што не ад нас яно залежыць. Мы абавязкова працягнем яшчэ гаворку пра справаздачны тур, пасля чаго пойдзем на тыя самыя канiкулы – з надзеяй, што к сярэдзiне апошняга вясновага месяца штосьцi зменiцца у лепшы бок. Можа быць, за наступны агляд мы здолеем узяцца з больш пазiтыуным настроем. Цi надвор’е хоць бы палепшыцца…             

Оставить комментарий



один + пять =


Бомбардиры ТОП 15

Сборная тура